BE RU EN

У чатырох раёнах Гомельскай вобласці абмежавалі наведванне лясоў

  • 11.07.2026, 18:42

Усе яны знаходзяцца ля мяжы з Украінай.

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены 11 ліпеня ў чатырох раёнах на поўдні Беларусі, сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Брагінскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці. Рашэнне прынята ў сувязі з III класам пажарнай небяспекі (сярэдні ўзровень).

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

У астатніх 114 раёнах Беларусі ў лясы можна хадзіць свабодна.

Апошнія навіны