BE RU EN

У Пуціна — крытычны стан

  • Валерый Пекар
  • 11.07.2026, 18:49

Ад добрага жыцця такія пасланні заходнім элітам не пішуць.

Я яшчэ раз хачу падкрэсліць надзвычай важны момант.

са старонак The Economist Пуцін звяртаецца да заходніх элітаў з наступным пасланнем:

1. Не цісніце на Расію і не даводзьце яе да паразы, бо для вас гэта можа абярнуцца яшчэ горшымі наступствамі.

2. Не адштурхоўвайце Расію, бо мы пайдзём у Кітай, і гэта будзе горш.

3. Не спадзявайцеся, што Расія зменіцца, а прымайце нас такімі, якія мы ёсць, інакш будзе горш.

4. Перавярніце старонку ў адносінах з Расіяй і забудзьце ўсё, што было, інакш будзе горш.

Па сваёй форме гэта мольба. А па сваёй сутнасці — ультыматум. Альбо будзе так, як я хачу, альбо вам яшчэ давядзецца паплакацца.

Выснова 1. Пуцінскі рэжым адчувае набліжэнне крытычнага стану. Ад добрага жыцця такія пасланні не пішуць.

Выснова 2. Адсутнасць добрых сцэнароў заўсёды з’яўляецца пасткай, штучнай ілюзіяй, якая хавае рэфрэймінг рэчаіснасці. Мы павінны паказаць наяўнасць альтэрнатываў і фальшывасць ілжывай дыхатаміі «альбо пуцінская агрэсіўная Расія, альбо яшчэ горшая катастрофа».

Выснова 3. Адсутнасць стратэгіі Захаду адносна Расіі стварае высокую верагоднасць радаснага прыняцця гэтай прапановы. Украіне трэба тэрмінова прапанаваць сваё бачанне.

Я пра гэта падрабязна пісаў сто разоў, і хутка сітуацыя стане вострай. Дэкаланізацыя РФ, якая была маргінальнай ідэяй у 2022 годзе, цяпер становіцца адзіным магчымым выхадам. Маруджанне з вызначэннем дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы можа ператварыць нашу перамогу ў паразу.

Валерый Пекар, Facebook

Апошнія навіны