У Беларусі пачалі прадаваць новы кітайскі электраседан
- 11.07.2026, 19:18
Аўтамабіль каштуе каля $17 тысяч.
Афіцыйны дыстрыб'ютар Changan у Беларусі абвясціў цану на электрычны седан UNI-L. Яго пазіцыянуюць як адзін з самых даступных электрычных чатырохдзвярных седанаў D-класа, афіцыйна прадстаўленых у краіне, піша Av.by.
Даўжыня мадэлі — 4 785 мм, шырыня — 1 840 мм, вышыня — 1 470 мм, а колавая база дасягае 2 765 мм. Аўтамабіль пабудаваны на фірмовай пярэднепрывадной электрычнай платформе. Электрарухавік развівае 143 к.с. Ёмістасць цягавай батарэі CATL складае 51,9 кВт·г. Заяўлены запас ходу — да 530 км (па кітайскім цыкле CLTC).
Для Changan UNI-L заяўлены аздабленне салона перфараванай скурай, «плывучая» цэнтральная кансоль, 10,25-цалёвая лічбавая панэль прыбораў і мультымедыйны экран такой жа дыяганалі, бязключавы доступ, Bluetooth Hands Free і многае іншае.
Седан каштуе 49 900 рублёў (прыблізна 17 445 долараў у эквіваленце).