ЗША пагадзіліся на новыя перамовы з Іранам
- 11.07.2026, 20:34
Вашынгтон патрабуе гарантый бяспечнага праходу суднаў праз Армузскі праліў.
ЗША і Іран пагадзіліся працягнуць перамовы, нягледзячы на нядаўняе абвастрэнне сітуацыі ў Армузскім праліве. Злучаныя Штаты імкнуцца атрымаць ад Тэгерана публічныя гарантыі бяспечнага транзіту суднаў.
Пра гэта паведамляе CBS News.
Паводле інфармацыі выдання, міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы ужо прыбыў у Аман у суботу, 11 ліпеня. Пасрэднікі з Амана, Катара і Пакістана спрабуюць арганізаваць чатырохбаковы тэлефонны званок, пакуль кіраўнік іранскага МЗС знаходзіцца ў Маскаце.
Паводле СМІ, амерыканскую дэлегацыю на перамовах павінны ўзначаліць віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, дзяржаўны сакратар Марка Рубіо, а таксама Джарэд Кушнер і Стыў Віткоф.
Аднак іранскі бок заяўляе, што сустрэча не адбудзецца, пакуль Вашынгтон «не адступіць са сваіх пазіцый». Пры гэтым амерыканскія чыноўнікі адзначаюць, што кантакты апошніх дзён былі прадуктыўнымі.
У той жа час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў гатоўнасць Вашынгтона да дыялогу, але вылучыў жорсткую ўмову.
«Ісламская Рэспубліка Іран папрасіла нас працягнуць «перамовы». Мы згадзіліся на гэта, але Злучаныя Штаты адназначна заявілі ім, што рэжым спынення агню СКОНЧАНЫ!» - напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.