BE RU EN

Беларусак у дэкрэтным адпачынку запісваюць у «дармаеды»

  • 12.07.2026, 16:18

Маці абураныя.

У Бабруйску жанчыну ў дэкрэтным адпачынку занеслі ў базу «дармаедаў». Яніна нарадзіла дзіця год таму і цяпер даглядае яго дома. Але ўсё роўна атрымала «ліст шчасця» ад лукашыстаў.

«Добра працуюць нашы інстанцыі. Бабруйскі ЗАГС і ЖКГ — нядрэнна вы так звесткі падаяце, а галоўнае своечасова! І што цяпер рабіць?», — не разумее жанчына.

У каментарыях у сацсетцы Threads ёй раяць тэлефанаваць або пісаць у Бабруйскі гарвыканкам, але знайшліся і тыя, хто папракае беларуску — на іх думку, яна паспела б вырашыць сваю сітуацыю за той час, пакуль пісала допіс.

«Калі вы лічыце, што гэта нармальна, і ў вас поўна вольнага часу, і няма больш прыемных спраў... Тады, вядома, бягайце па інстанцыях і даказвайце нешта», — падкрэсліла Яніна.

Замежнікі ж у каментарыях здзівіліся: «Дык у вас што, нельга не працаваць? За гэта ёсць нейкія санкцыі?».

Апошнія навіны