BE RU EN

Ці магчымыя белыя ночы на шыраце Беларусі?

  • 12.07.2026, 18:25

Растлумачылі ў Белгідрамеце.

«У сярэдзіне чэрвеня начное неба быццам было пакрыта хвалямі сіне-белага і срэбрыстага колеру, якія ззялі знутры і былі настолькі празрыстымі, што праз іх было відаць зоркі. Да світанку было яшчэ далёка, а неба — светлае. Дык што гэта, белыя ночы?» — спытаў у «АіФ» мінчанін.

Не, гэта срэбрыстыя, або палярныя мезасферныя, воблакі, — растлумачыла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марына Лукша. Яны ўтвараюцца на вышыні каля 80 км.

У Паўночным паўшар’і іх назіраюць з канца мая да жніўня, калі тэмпература паветра ў мезасферы зніжаецца да мінімуму.

Такія воблакі складаюцца з ледзяных крышталікаў, якія ўтвараюцца на часціцах касмічнага пылу. Таксама для іх узнікнення патрэбная вада і тэмпература ніжэй за -120°С.

У нашых шыротах іх назіраюць у перыяд глыбокага змяркання, калі сонца ўжо схавалася за гарызонтам, але ўсё яшчэ асвятляе тонкі разрэджаны пласт воблачнасці на вышыні 75–85 км, пакуль ніжэйшыя пласты атмасферы знаходзяцца ў зямной цені.

Апошнія навіны