«Мёд для вушэй»
- 12.07.2026, 19:58
У Мінску знайшлі беларускамоўны ліфт
Пра незвычайную знаходку распавёў жыхар сталіцы пад нікам theuladzislau.
«Што? – піша ён. Паслухайце самі! Я першы раз сустрэў у Мінску беларускамоўны ліфт. Шматпавярхоўка каля Аэрадромнай.
Я нават пакатаўся туды-сюды на ім некалькі разоў, настолькі гэта нязвыкла».
«Мёд для вушэй», — пракаментаваў допіс адзін з падпісчыкаў.