Спадарожнік зняў наступствы ўдараў па нафтабазе ў Цверы: знішчаныя тры рэзервуары
- 13.07.2026, 0:50
Улады РФ злавілі на ілжы.
Тры рэзервуары з палівам былі знішчаныя на нафтабазе «Тверьнефтепродукт» ў Цверы ў выніку ўкраінскага ўдару ў ноч на 9 ліпеня, перадае «Радыё Свабода».
Пра гэта сведчыць спадарожнікавы здымак ад 11 ліпеня, які прааналізавала выданне. У той жа час выконваючы абавязкі губернатара Цвярскай вобласці Віталь Каралёў афіцыйна пацвердзіў узгаранне толькі аднаго рэзервуара.
Нафтабаза «Тверьнефтепродукт» належыць даччыннаму прадпрыемству «Сургутнафтагаза» і забяспечвае палівам сетку з больш як 50 аднайменных аўтазаправачных станцый у рэгіёне. Яшчэ да ўкраінскага ўдару на гэтых АЗС увялі абмежаванні на адпуск паліва — не больш за 20–30 літраў на аднаго чалавека.