BE RU EN

Трамп распарадзіўся прыспусціць сцягі ЗША з-за смерці Грэма

  • 13.07.2026, 4:20

Сцягі будуць прыспушчаныя па ўсёй краіне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся прыспусціць сцягі ў краіне ў сувязі са смерцю сенатара Ліндсі Грэма. Пра гэта амерыканскі лідар напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

«У памяць пра выдатнае жыццё і дасягненні сенатара Ліндсі Грэма, майго дарагога сябра (...), я распарадзіўся прыспусціць усе амерыканскія сцягі на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў да 18:00 суботы», — напісаў Трамп.

Сенатар ад Паўднёвай Караліны, сябра Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм памёр увечары 11 ліпеня на 72-м годзе жыцця. Прычынай яго канчыны стала непрацяглая і раптоўная хвароба.

Апошнія навіны