BE RU EN

ЗСУ падпалілі расійскую нафтабазу ў Стаўрапольскім краі

  • 13.07.2026, 8:22

Маштабны пажар.

У ноч на 13 ліпеня дроны атакавалі Стаўрапольскі край Расіі. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Уладзімір Уладзіміраў.

«У ваколіцах Стаўрапаля адбіваюць налёт варожых беспілотнікаў. У выніку атакі адбылося ўзгаранне на тэрыторыі прамысловай зоны ў хутары Вязнікі Шпакоўскай акругі», — паведаміў уначы Уладзіміраў.

Паводле звестак тэлеграм-канала Astra, пасля атакі гарыць нафтабаза ў хутары Вязнікі. За 1,2 км ад яе знаходзіцца яшчэ адна нафтабаза, якую ўжо атакавалі ўкраінскія дроны ў ноч на 9 ліпеня.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, дроны масава атакавалі Маскву і Падмаскоўе.

Апошнія навіны