Пад Мінскам цэлы тыдзень можна збіраць сабе садовыя ягады
- 13.07.2026, 8:46
Ідэальны варыянт для тых, у каго няма хаты ў вёсцы.
Інстытут пладоўніцтва, які знаходзіцца пад Мінскам, абвясціў тыдзень самастойнага збору садовых ягад. Збіраць можна будзе агрэст, чорную і чырвоную парэчку, вішню і чарэшню.
Прыехаць у сад прадпрыемства і назбіраць ягад у любой колькасці зможа кожны ахвотны — папярэдні запіс не патрабуецца. Ад супрацоўнікаў толькі адна просьба — узяць з сабой тару для збору. Аплата ажыццяўляецца на выхадзе, па вазе сабранага ўраджаю.
Калі і што збіраць
Агрэст і абодва віды парэчкі будуць даступныя для збору з 13 па 17 ліпеня, штодня з 9:00 да 15:00. Кошт кілаграма агрэсту — 9 рублёў, чырвонай парэчкі — 6 рублёў, чорнай — 8 рублёў.
Для вішні і чарэшні адведзена два дні — 14 і 17 ліпеня, таксама з 9:00 да 15:00. Кілаграм гэтых ягад абыдзецца ў 12 рублёў.
Як дабрацца
Сады размешчаныя недалёка ад Мінска — на аўтамабілі з цэнтра горада дарога зойме каля 30 хвілін. Ар'ентыр: аграгарадок Самахвалавічы, вуліца Кавалёва, 2. Дакладныя GPS-каардынаты кожнай лакацыі інстытут публікуе ў аб'явах свайго Instagram-акаўнта.