BE RU EN

Сікорскі назваў галоўную памылку Захаду пасля распаду СССР

  • 13.07.2026, 9:55

Заходнія дзяржавы занадта рана паверылі, што Расія канчаткова выбрала дэмакратыю.

Пасля распаду Савецкага Саюза краіны Захаду дапусцілі стратэгічную памылку, не дамагшыся поўнай дэсаветызацыі Расіі. Менавіта гэта пазней дазволіла Крэмлю вярнуцца да імперскай палітыкі. Такую думку выказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі у інтэрв’ю італьянскаму выданню Il Messaggero, апублікаваным 12 ліпеня.

Паводле слоў кіраўніка польскага МЗС, пасля распаду СССР заходнія дзяржавы занадта рана паверылі, што Расія канчаткова абрала дэмакратычны шлях развіцця.

«Калі Савецкі Саюз распаўся, мы недастаткова настойвалі на тым, каб расійская дзяржава была рэальна дэсаветызаваная на ідэалагічным узроўні. За часоў [першага прэзідэнта РФ Барыса] Ельцына здавалася, што краіна рухаецца да дэмакратыі. Потым, з Пуціным, старая імперская ідэалогія — і царская, і савецкая — паступова вярнулася», — заявіў Сікорскі.

Міністр лічыць, што менавіта захаванне савецкай ідэалагічнай спадчыны стварыла ўмовы для вяртання агрэсіўнай знешняй палітыкі Крэмля, якую сёння, на яго думку, увасабляе нелегітымны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны