Ці можна беларусам загараць на сваім балконе?
- 13.07.2026, 10:41
Эксперты адказалі.
«Сусед голы загарае на балконе, усім усё відаць. На маю заўвагу адказвае, што ў сваёй кватэры можа рабіць тое, што хоча. Няўжо няма ніякай управы?» — спытала ў «АіФ» чытачка з Пінска.
Прамой забароны на загар у аголеным выглядзе на сваім балконе ў законах няма, але кожную такую сітуацыю разглядаюць індывідуальна. Калі староннім сапраўды «ўсё відаць» і сусед не рэагуе на заўвагі, такое ў асноўным трактуецца як наўмысныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак, спакой грамадзян і выяўляюцца ў адкрытай непавазе да грамадства.
За гэта пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (ад 90 да 1350 руб.), або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт (арт. 19.1 КаАП «Дробнае хуліганства»).