BE RU EN

Беларусь узначаліла топ краін — пакупнікоў расійскага піва

  • 13.07.2026, 11:09

Да нас Расія ўвезла напою на $13 мільёнаў.

Беларусь захоўвае лідарства ў топе найбуйнейшых краін — пакупнікоў расійскага піва па выніках першага паўгоддзя 2026 года, паведамляе выданне «Агроэкспорт».

Усяго за гэты перыяд РФ паставіла на замежныя рынкі больш за 68,5 тысячы тон пеннага напою на суму каля 40 млн долараў.

Топ найбуйнейшых краін — пакупнікоў расійскага піва ўзначаліла Беларусь. Да нас Расія ўвезла напою на 13 млн долараў. Далей ідуць Казахстан (9,5 млн долараў), Узбекістан (больш за 3 млн долараў), Кітай (больш за 2,7 млн долараў) і Кіргізстан (каля 2 млн долараў).

Апошнія навіны