У Гомельскай вобласці прагучаць сірэны
- 13.07.2026, 11:28
Пра гэта папярэдзілі ў МНС.
Сістэму апавяшчэння правераць у Гомельскай вобласці 16 ліпеня, папярэдзілі ў абласным упраўленні МНС.
Праверка абсталявання з запускам электрасірэн праводзіцца штомесяц.
У МНС папрасілі жыхароў рэгіёна захоўваць спакой.
«Ніякіх дзеянняў не патрабуецца», — удакладнілі выратавальнікі.