ЗСУ за ноч паразілі 15 расійскіх суднаў
- 13.07.2026, 11:33
Відэафакт.
Сілы беспілотных сістэм ЗСУ (СБС) у ноч на панядзелак, 13 ліпеня, паразілі дронамі 15 расійскіх суднаў у Азоўскім моры. Пра гэта паведаміў камандуючы СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі.
Украінскія дроны атакавалі ўначы сем танкераў, пяць сухагрузаў, паром і два буксіры. Усяго за восем сутак дроны СБС паразілі 105 суднаў краіны-агрэсаркі РФ у акваторыі Азоўскага мора, адзначыў «Мадзяр»
«Перагрузачная інфраструктура паўвострава [Крым] кожную ноч атрымлівае ўкол, рух па [Керчанскім] праліве спынены, разгрузка абмежаваная да мінімуму», — напісаў ён.
Акрамя таго, «Мадзяр» паведаміў пра паражэнне дзевяці падстанцый у Крыме цягам 12–13 ліпеня. Таксама СБС знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку С-400 «Трыумф», зенітны ракетны комплекс «Тор» і два комплексы радыёлакацыйных станцый.
12 ліпеня Мадзяр паведамляў пра паражэнне 14 расійскіх суднаў за ноч: 10 танкераў і чатырох паромаў. Паводле даных аналітыкаў Defense Express, у акваторыі Азоўскага мора могуць знаходзіцца прыблізна 120 суднаў РФ, большасць з якіх — сухагрузы.