BE RU EN

Палітвязня Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў штрафны ізалятар

  • 13.07.2026, 11:57

Блізкія ўжо тры тыдні не атрымліваюць ад яго лістоў.

Палітвязня Дзяніса Івашына, асуджанага да 13 гадоў калоніі, верагодна, зноў змясцілі ў штрафны ізалятар. Блізкія журналіста ўжо тры тыдні не атрымліваюць ад яго лістоў з магілёўскай выпраўленчай калоніі № 5.

Аб гэтым паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

У магілёўскую калонію Дзяніса Івашына вярнулі 18 чэрвеня — да гэтага ён тры гады знаходзіўся ў турме №  у Жодзіне. Менавіта гэтай датай пазначаны яго ліст да маці, а пазней жонка атрымала ліст ад 21 чэрвеня. З таго часу яны не атрымалі ад Дзяніса ніводнага ліста.

Жонка журналіста Вольга дадала, што «не чакае нічога добрага ад знаходжання мужа ў ІК-15». Менавіта туды Дзяніса першапачаткова накіравалі для адбыцця пакарання, і там яго збівалі, здзекваліся з таго, што ён размаўляе па-беларуску, забаранялі тэлефонныя званкі, перадачу харчовых пасылак, сустрэчы з бацькамі і некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. І ўсё гэта — усяго за некалькі месяцаў, якія яму давялося правесці ў ІК-15.

Неўзабаве адбыўся суд, пра які не ведаў нават ягоны адвакат, і журналісту ўзмацнілі пакаранне — перавялі з калоніі на строгі турэмны рэжым у турму №  у Жодзіне.

Апошнія навіны