BE RU EN

Беларуская тэнісістка выйграла турнір у ЗША

  • 13.07.2026, 13:41

Ірына Шымановіч перамагла ў парным разрадзе.

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч у пары з амерыканкай Кэці Валынец выйгралі турнір WTA-125 у Ньюпарце (ЗША).

Спаборніцтвы праходзілі на травяных кортах, піша betnews.by.

У фінале Шымановіч і Валынец перамаглі ў двух сэтах амерыканскі дуэт Саванна БродасКайлі Колінз. Выніковы лік — 6:2, 7:6 (6).

Матч доўжыўся 1 гадзіну 27 хвілін.

Раней Шымановіч упершыню ў кар’еры згуляла ў асноўнай сетцы Уімблдона ў адзіночным разрадзе.

Апошнія навіны