BE RU EN

Яшчэ адзін брэнд беларускага адзення зачыняецца

  • 13.07.2026, 13:54

Пра гэта каманда праекта паведаміла ў Instagram.

У Мінску спыняе працу брэнд беларускага адзення LSTR Adzieńnie. Пра гэта каманда праекта паведаміла ў Instagram.

Папулярны стрытвір-брэнд LSTR Adzieńnie быў заснаваны ў 2011 годзе. Ён выпускаў адзенне і аксесуары з гістарычнымі нацыянальнымі прынтамі.

Раней стала вядома пра закрыццё ў Мінску этнакрамы Ragna і вядомага беларускага брэнда адзення HONAR.

Апошнія навіны