У Браславе лодка з турыстамі не змагла вярнуцца да берага з-за ветру
- 13.07.2026, 14:17
Чым скончылася?
На выратавальную станцыю ў Браславе паступіла паведамленне пра здарэнне на вадзе. Высветлілася, што пара турыстаў не змаглі вярнуцца да берага і прасілі дапамогі.
Вядома, што ўсё адбылося ўвечары ў нядзелю. Паводле звестак АСВОД, двое маладых людзей з Кітая адправіліся пакатацца на лодцы. Але вярнуцца назад да берага не ўдавалася — прычынай стаў моцны парывісты вецер.
Турысты ўжо пачалі губляць арыентацыю на адкрытай вадзе, калі да іх наблізіліся выратавальнікі. Пасля пацярпелых паднялі на борт катэра і даставілі на базу адпачынку.