Мабільны дадатак «Альфа-банка» не працуе ўжо тыдзень
- 13.07.2026, 16:53
Праблемы ёсць і з іншымі сэрвісамі банка.
Кліенты «Альфа-банка» пішуць у сацсетках пра тое, што не могуць аплаціць камуналку і інтэрнэт і здзяйсняць пакупкі, бо яго мабільны дадатак дагэтуль не працуе. Шмат хто паведамляе таксама пра праблемы з вэб-версіяй і перакладам грошай праз банкаматы.
«Альфа-банк, дадатак для фізасоб па-ранейшаму не працуе. Што рабіць? Можа, яны выпусцілі новы, а я прапусціла? Хочацца хаця б аплаціць хатні інтэрнэт», — піша jul_karnilenko
«„Альфа-банк“ у курсе, што ў іх дадатак не працуе? Вашая вэб-версія не працуе!» — абураецца kunitzzza.
«Калі банк скочыўся ў г…, дык чаму не напісаць пра гэта людзям? Яны самі вінаватыя ў сваіх праблемах. Калі спансуюць вайну і падтрымліваюць двух дыктатараў, за што справядліва атрымліваюць санкцыі, дык гэта дакладна не праблема людзей, якія нясуць ім грошы», — лічыць _system_admin.
«А што з дадаткам „Альфа-банка“ адбываецца дагэтуль?» — пытаецца by_heraseva.
«Калі запрацуе „Альфа-банк“? – цікавіцца aum.daria https://www.threads.com/@aum.daria/post/DauTK_1CHEW).
«Сёння мой хлопец унёс грошы на картку ў банкамаце „Альфа-банка“. Мінула ўжо тры гадзіны, а грошы на картку так і не паступілі. Менеджар падтрымкі сказала чакаць сем працоўных дзён, у горшым выпадку — 15 з інкасацыяй. Мой хлопец абураны, думае, што ў выніку нічога не вернуць», — піша english.with.anna.
«У СМІ не хочуць нічога публікаваць. „Альфа-банк“ — буйны рэкламадатчык і сістэмаўтваральны банк», — тлумачыць yegor3450348 маўчанне афіцыйных медыяў.
«Як паступаць кліентам „Альфа-банка“, калі ў мяне зарплатная картка і айфон? Мяняць працу, дзе будзе іншы банк? Ці купляць андроід дзеля вашага банка? Куды бегчы беднаму селяніну? Ці прадугледжана банкам кампенсацыя дыскамфорту?» — пытаецца nosikkurnosikm.
«Не думаў, што такое здарыцца, але прыйшоў час адмовіцца ад паслуг „Альфа-банка“. Не разумею, як можна дапусціць сітуацыю, калі дадатак і вэб-версія проста памрэ. Я перацярпеў эплпэй і адсутнасць магчымасці аплачваць плацяжы ў Еўропе, але сённяшняя сітуацыя — too much», — кажа hopeless_st.
«Мне адной здаецца, што гэта той самы прыклад, калі кампанія ўкладае больш грошай у маркетынг, чым у свой развой? Інакш як патлумачыць тое, што „Альфа-банк“ мы бачым пастаянна і ў Threads, і ў TikTok, а абслугоўванне атрымліваем вось такое. І ладна эплпэй, але калі ты стаіш на касе і не можаш перавесці грошы на іншы рахунак, каб аплаціць пакупкі, бо ў дадатку памылка, то гэта ўжо проста апошняя кропля цярпення», — піша milkkaam.
Праблемы з доступам да мабільнага дадатка і вэб-версіі „Альфа-банка“ пачаліся ў пачатку мінулага тыдня.