БДУ і БДПУ апублікавалі кошт платнага навучання
- 13.07.2026, 19:44
Сумы падраслі.
У разгар прыёмнай кампаніі ВНУ Беларусі працягваюць публікаваць цэны платнага навучання на 2026/2027 навучальны год. Частка ўніверсітэтаў зрабіла гэта яшчэ напрыканцы чэрвеня. Расцэнкі ў БДЭУ, БДУІР, БДМУ, БДТУ, БДУФК і МДЛУ можна паглядзець тут. А БДУ і БДПУ раскрылі сумы толькі цяпер.
Кошт навучання ў гэтых двух ВНУ ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся.
Колькі каштуе платнае навучанне ў БДУ
У БДУ першы курс на ўсіх спецыяльнасцях механіка-матэматычнага факультэта будзе каштаваць 4879. Гэта на 319 больш, чым годам раней. На біалагічным факультэце гадавое навучанне па любой спецыяльнасці з першага па трэці курс абыдзецца ў 5935 (было – 5547). Спецыяльнасці на эканамічным факультэце ў год абыдуцца ў 6554 – на 428 даражэй, чым раней.
Яшчэ даражэй каштуюць спецыяльнасці «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце і «міжнароднае права» і «афрыканістыка» на факультэце міжнародных адносін. Першы курс на іх каштуе 6818 (раней – 6372).
Менш за ўсё давядзецца плаціць тым, хто вучыцца па спецыяльнасці «беларуская/руская філалогія». Першы год навучання каштуе 4297.
Кошт платнага навучання ў БДПУ
У БДПУ імя М. Танка навучанне на першым курсе па большасці спецыяльнасцяў каштуе 4230 (было – 3952).
На факультэце эстэтычнай адукацыі за навучанне на першым курсе давядзецца заплаціць да 4890. Столькі ж і па спецыяльнасці «мастацкая адукацыя» (профілізацыя «дызайн адукацыйнага асяроддзя»).
Поўную інфармацыю пра кошт навучання шукайце на сайтах ВНУ.