Вялікабрытанія заключыла здзелку з ЕС па падтрымцы Украіны на €90 млрд
- 13.07.2026, 20:48
Еўрасаюз дазволіў Кіеву выкарыстоўваць крэдытныя сродкі для закупкі ўзбраенняў у брытанскіх кампаній.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясціў, што брытанскія абаронныя кампаніі змогуць удзельнічаць у конкурсах на кантракты, якія фінансуюцца ў межах праграмы ЕС па падтрымцы Украіны аб'ёмам €90 млрд ($102,6 млрд). Пра гэта паведаміла прэс-служба брытанскага ўрада на сайце.
Пагадненне стала вынікам перамоваў паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам, распачатых пасля саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў маі. У брытанскім урадзе назвалі яго важным крокам у развіцці супрацоўніцтва Лондана і Бруселя ў сферы абароны і бяспекі.
Паводле слоў Стармера, дамоўленасць дазволіць забяспечыць заказы брытанскім абаронным прадпрыемствам, створыць працоўныя месцы і ўмацуе абаронна-прамысловы комплекс краіны. Памер укладу Вялікабрытаніі ў праграму будзе залежаць ад кошту кантрактаў, атрыманых брытанскімі кампаніямі.
У Лондане нагадалі, што сёлета ўжо выдзелілі Украіне £3,75 млрд ($4,8 млрд) ваеннай дапамогі і захоўваюць абавязацельства штогод надаваць Кіеву па £3 млрд ($3,8 млрд) «столькі, колькі спатрэбіцца».