BE RU EN

Больш за 25 краін гатовыя накіраваць войскі ва Украіну

  • 14.07.2026, 5:46

Пасля прыпынення агню.

Больш за 25 краін гатовыя размясціць свае войскі ва Украіне пасля прыпынення агню для забеспячэння міру.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера пасля сустрэчы Кааліцыі ахвотных у Парыжы, пра што паведамляе «Укрінформ».

Паводле слоў Стармера, ужо падрыхтаваныя выразныя планы стварэння шматнацыянальных сіл. Удзел у іх гатовыя ўзяць больш за 25 дзяржаў.

Гэтыя сілы змогуць разгарнуцца на працягу некалькіх дзён пасля ўстанаўлення рэжыму прыпынення агню. Іх галоўная задача — дапамагчы забяспечыць мір ва Украіне.

«Цяпер у нас ёсць выразныя планы па стварэнні шматнацыянальных сіл ва Украіне ў складзе больш за 25 краін, гатовых да разгортвання на працягу некалькіх дзён, каб дапамагчы гарантаваць мір, калі будзе ўсталяваны рэжым прыпынення агню», — заявіў Стармер.

Прэм’ер таксама паведаміў, што партнёры ўзгоднілі больш шырокі пакет гарантый бяспекі. Ідзе гаворка пра надзейныя і юрыдычна абавязковыя рашэнні, узгодненыя раней у Парыжы.

Стармер адзначыў, што гэтая сустрэча стала для яго апошняй у фармаце Кааліцыі ахвотных. У той жа час ён запэўніў, што наступны ўрад Вялікабрытаніі працягне падтрымку Украіны.

Апошнія навіны