BE RU EN

Ці можна ў горадзе або на пляжы піць безалкагольнае піва?

  • 14.07.2026, 11:02

Беларусам да ведама.

Пра тое, ці можна піць безалкагольнае піва ў грамадскіх месцах, у эфіры «Радыё-Мінск» распавёў першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Марозаў.

Асвяжыцца так званай «нулёўкай» у парку або каля вады і пры гэтым не парушыць закон не атрымаецца. І вось чаму:

— Прадугледжана адказнасць за распіццё піва як такога. Заканадавец не падзяляе яго на слабаалкагольнае, безалкагольнае ці наогул «проста піва», — адзначыў прадстаўнік ведамства.

Аляксандр Марозаў таксама дадаў, што ў безалкагольным пенным напоі ўсё адно ўтрымліваецца этыловы спірт, хай і ў нязначнай долі. Акрамя таго, візуальна вызначыць склад напою ў банцы або бутэльцы немагчыма, а сам працэс падае негатыўны прыклад падлеткам. Таму, каб пазбегнуць лішніх спрэчак на месцы, праваахоўнікі фіксуюць сам факт ужывання прадукту.

За першае такое парушэнне пагражае штраф да 8 базавых велічынь (на сёння гэта да 360 рублёў). Калі на працягу года трапіцца паўторна, пакаранне будзе больш строгім — ад 2 да 15 базавых велічынь.

Апошнія навіны