Украіна адкрыла шосты кластар перамоў з ЕС
- 14.07.2026, 11:52
У МЗС Украіны расказалі, які раздзел перамоў ужо атрымаў высокую ацэнку Бруселя.
Украіна і Еўрапейскі саюз афіцыйна адкрылі перамовы па кластару 6 «Знешнія адносіны», заявіла МЗС Украіны.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Андрэй Сыбіга расказаў, за які менавіта напрамак перамоў адказвае яго міністэрства.
- Адзін з двух раздзелаў у межах Шостага кластара — Раздзел 31 — уваходзіць у сферу адказнасці МЗС Украіны па ўкараненні рэформаў. І я з гонарам магу сказаць, што за апошнія гады мы дасягнулі 99% узгодненасці знешняй палітыкі Украіны з палітыкай ЕС, — сказаў Сыбіга.
Раздзел 31 датычыцца знешняй палітыкі, палітыкі бяспекі і абароны. Менавіта па гэтым напрамку Украіна сінхранізавала сваю пазіцыю з заявамі і рашэннямі Еўрасаюза.
14 ліпеня ў Бруселі адбылася трэцяя міжурадавая канферэнцыя Украіна—ЕС, падчас якой фармальна адкрылі кластар 6 «Знешнія адносіны» — апошні з шасці перамоўных блокаў на шляху Украіны да сяброўства ў ЕС.
Кластар ахоплівае адразу некалькі напрамкаў:
- знешнюю палітыку;
- бяспеку і абарону;
- гандаль;
- гуманітарную дапамогу і супрацоўніцтва ў сферы развіцця.