Сілавікі затрымалі ўладальніка аднаго з брэндаў беларускага адзення, які абвясціў пра закрыццё
- 14.07.2026, 12:46
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Сілавікі затрымалі ўладальніка аднаго з брэндаў беларускага адзення, які нядаўна абвясціў пра закрыццё. Пра гэта стала вядома праваабаронцам «Вясны».
«Уладальнік адной з крам быў затрыманы сілавікамі для допыту пра ягоныя сацсеткі і кантакты. Пасля патрабавання закрыць бізнес яго адпусцілі», — паведаміла «Вясна».
Раней стала вядома пра закрыццё ў Мінску этнакрамы Ragna і вядомага беларускага брэнда адзення HONAR. 13 ліпеня пра закрыццё абвясціў таксама брэнд беларускага адзення LSTR Adzieńnie.