Дугін «спаліўся»
- Віктар Вахштайн
- 14.07.2026, 13:03
Пачалося сапраўднае цькуванне балбатлівага агента.
Аляксандр Гельевіч Дугін фактычна прызнаўся ў працы на Масад. Спачатку напісаў твіт, у якім паведаміў пра неабходнасць ліквідаваць сенатара Ліндсі Грэма, каб зрабіць гэты свет «лепшым месцам». Потым адказна заявіў, што сенатара Ліндсі Грэма Масад-такі ліквідаваў. Карыстальнікі экс-Твітэра хутка склалі два і два. Пачалося сапраўднае цькуванне балбатлівага агента, які так бездарача спаліў сваё прыкрыццё.
Я жвава ўявіў сабе стомленага куратара з Масада, які вымушаны паводле службовага абавязку чытаць усе тэксты Дугіна. Сядзіць ён такі сумны ў тэль-авіўскай Кірыі, п'е шостую кубачку «боца», перад ім — восем тамоў, якія Дугін паспеў напісаць да сняданку. Чытае — «Ёсць месяцовы і салярны Пуцін». Ну ок, гэта пойдзе, гэта нармальна. Мы ж яго дзеля гэтага і засылалі калісьці ў акадэмію Генштаба, каб у расійскіх генералаў мазгі ў кашу ператварыліся.
Чытае далей — «Найстрашнейшыя гета будуць створаныя для серфінгістаў». Ды не серфінгістаў! А атлантыстаў! Зноў не расчуў уводныя, стары маразматык.
Бярэ наступны том — «Вобраз Чабурашкі створаны на падставе старажытных пентакляў, што ўзнаўляюць сімвалічныя рысы дэмана Месяца Шэдбаршэмот Шэртатана». Ага, вось гэта добра. Робіць сабе паметку: трэба больш шэдбаршэмотаў. І пентакляў. І шэртатанаў.
Перагортвае старонку — «Дарэчы, Масад-такі ліквідаваў Ліндсі Грэма». Куратар ўскоквае са стула, пралівае «боца», крычыць благім матам у тэлефон — «Неадкладна пачынайце эксфільтрацыю! Забірайце яго адтуль, пакуль ён усю нашу сетку ў Твітэры не раскрыў, шэдбаршэмот, маць яго ў пентакль…».
Цяжкая ў мужыка праца. Нервовая.
Віктар Вахштайн, «Фэйсбук»