BE RU EN

79-гадовую Ніну Багінскую затрымалі на вуліцы ў Мінску

  • 14.07.2026, 16:13

Сілавікі без тлумачэнняў правялі дагляд яе рэчаў.

Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую сілавікі затрымалі на вуліцы ў Мінску. Без якіх-небудзь тлумачэнняў яны правялі дагляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі з яе сумкі кнігу.

Пра гэта паведамілі «Белсату» відавочцы інцыдэнту. Невядома, якая менавіта кніга была ў сумцы Багінскай. Гэтым разам абышлося без дастаўкі пенсіянеркі ў дзяжурную частку РУУС, але кнігу міліцыянеры вярнуць адмовіліся.

Летась, 30 мая, Ніну Багінскую судзілі паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў». У аснове абвінавачання былі адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год. Усе яны датычыліся выкарыстання нацыянальнай сімволікі, а адзін пратакол быў складзены за майку з надпісам: «Не вайне!». Тады суд прымяніў артыкул 79 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Асуджэнне без прызначэння пакарання». Але пры гэтым Багінскай быў прызначаны «прэвентыўны нагляд».

Ніну Багінскую за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі неаднаразова каралі штрафамі.

Апошнія навіны