У Гомелі лукашысцы набываюць антыдронавую сетку і іншае абсталяванне
- 14.07.2026, 16:44
Да чаго рыхтуюцца?
Гомельскі гарвыканкам працягвае здзяйсняць закупкі для патрэб мясцовай «тэрытарыяльнай абароны», заўважыў «Флагшток». Калі мінулы раз гэта былі, пераважна, канцылярскія тавары, дык цяпер — ужо больш сур'ёзныя закупкі.
Напрыклад, сродак прымусовай прыпынкі транспарту набываецца для Шарпілаўскага сельвыканкама.
14 ліпеня апублікаваны тэндар на набыццё маёмасці для «тэрабароны», а менавіта: электрастанцыю, аўтазагароджнік «Ліяна», маскіровачную сетку, антыдронавую сетку, сетку-рабіцу, калючы дрот «Егоза», пераносны металічны шлагбаум.
Агульная гранічная вартасць закупкі — звыш 16 тысяч рублёў (амаль 5,7 тыс. долараў). Тавар павінен быць пастаўлены да 14 жніўня.
Тэрмін пастаўкі адрозніваецца ад папярэдніх закупак, таму можна меркаваць, што гомельская «тэрабарона» або рыхтуецца да чарговых, яшчэ не анансаваных, вучэнняў, або паступова ўмацоўвае матэрыяльную базу.