BE RU EN

У санаторыях ураўнялі цэны для расіян і беларусаў

  • 14.07.2026, 17:12

Патрапіць туды ўсё складаней.

У беларускіх санаторыях больш не дзейнічаюць розныя тарыфы для грамадзянаў Беларусі і Расіі. Цяпер кошт пуцёвак, медыцынскіх паслуг і працэдур для жыхароў абедзвюх краін аднолькавы, паведамляе праўладны тэлеканал «Беларусь 1».

Як адзначаецца, змены сталі часткай працы па ўніфікацыі сацыяльнай палітыкі ў межах «Саюзнай дзяржавы». Цяпер у здарніцах адмовіліся ад падзелу на ўнутраныя і экспартныя тарыфы. На сайтах многіх санаторыяў цэны адразу пазначаюць у беларускіх і расійскіх рублях.

Цяпер каля 60% пастаяльцаў у санаторыях — грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

Тым часам попыт на адпачынак у беларускіх здарніцах працягвае расці. Аб’ёмы продажаў пуцёвак на летні сезон мінулага года ў буйных тураператараў аказаліся ўдвая вышэйшымі, чым у 2024-м, а попыт на восень вырас на 10–15%. Большасць папулярных санаторыяў на лета 2026 года ўжо практычна цалкам забраніраваная.

Апошнія навіны