Сілы абароны Украіны адкінулі расіян адразу каля чатырох вёсак
- 14.07.2026, 17:21
DeepState раскрыў, што змянілася на карце.
Сілы абароны Украіны паспяхова адкінулі расійскіх акупантаў паблізу чатырох вёсак у Сінельнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта паведамілі аналітыкі украінскага маніторынгавага праекта DeepState ў Telegram.
- Сілы абароны Украіны адкінулі ворага паблізу Маліеўкі, Січневага, Новагеоргіеўкі і Запарожскага, – гаворыцца ў паведамленні.
Як вядома, вёскі Маліеўка, Січневае, Новагеоргіеўка і Запарожскае размешчаныя ў Сінельнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці.
- Скарачэнне тэрыторый, кантраляваных ворагам, з'яўляецца вынікам паспяховых дзеянняў падраздзяленняў Сіл абароны. Пакуль што праціўнік яшчэ ўтрымлівае пазіцыі ў тыле, таму ўдакладненні адносна «сіняй зоны» з'явяцца пазней, – гаворыцца ў паведамленні.