Зборную Нарвегіі ў Осла сустрэлі 100 тысяч заўзятараў
- 14.07.2026, 17:47
А Эрлінг Холанд вярнуўся на радзіму з нечаканым сувенірам.
Вылет з чэмпіянату ператварыўся ў маштабнае нацыянальнае святкаванне, бо вынікі каманды перавысілі ўсе чаканні. Нарвегія ўпершыню ў гісторыі дайшла да чвэрцьфіналу, сенсацыйна перамагла Бразілію (2:1), але ў выніку саступіла Англіі (1:2), нагадвае Reuters.
Зборная Нарвегіі ўвогуле аказалася адной з самых запамінальных на ЧС у ЗША.
У заўзятараў, якія падтрымлівалі нацыянальную каманду, быў фірмовы жэст, вядомы як «грэбля вікінгаў»: сінхронныя рухі рукамі з крыкам «pо!». Яго пачалі выкарыстоўваць і фанаты з іншых краін, якія падтрымліваюць Нарвігію. Акрамя таго, сапраўднай зоркай турніру стаў нападнік нарвежскай зборнай Эрлінг Холанд. Увагу заўзятараў і прэсы прыцягнулі не толькі яго майстэрства на полі, але і асабістае абаянне. Яго эмацыйныя рэакцыі, самаіронічныя фота і відэа ў сацсетках сталі віруснымі і нарадзілі мноства мемаў.
Сам Холанд назваў ЧС у ЗША «неверагодным», разам з іншымі гульцамі нарвежскай зборнай набываў сувеніры ў Штатах, у тым ліку набыў каўбойскі капялюш, а на радзіму вярнуўся, трымаючы ў руках чучала янота з бутэлькай спіртнога за $750.