Украінскія спецназаўцы паразілі рэдкую расійскую РЛС П-14
- 14.07.2026, 19:41
Відэафакт.
Спецназаўцы Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны апублікавалі кадры, на якіх нанеслі ўдар па расійскай радыёлакацыйнай станцыі П-14.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, аператары СБУ паразілі РЛС П-14, якая выкарыстоўвалася расійскімі войскамі для выяўлення паветраных мэт.
Як адзначаюць OSINT-даследчыкі, радыёлакацыйную станцыю П-14 пачалі вырабляць яшчэ ў 1959 годзе, серыйную вытворчасць завяршылі ў 1982-м, а з узбраення яе знялі ў 2003 годзе.
Паводле меркавання даследчыка Крыса О'Вікі, вяртанне такіх комплексаў у эксплуатацыю сведчыць пра значныя страты Расіі больш сучасных сродкаў радыёлакацыі.