BE RU EN

«Белавія» карэктуе час палётаў у Маскву на фоне атакі ўкраінскіх дронаў

  • 14.07.2026, 20:15

Час у білеце можа быць неактуальным.

Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» паведаміў пра змяненне часу адпраўлення і працягласці палётаў у Маскву і праз паветраную прастору Маскоўскай вобласці.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, гэта звязана з «увядзеннем абмежаванняў для выканання транзітных палётаў у межах Маскоўскага вузлавога дыспетчарскага раёна».

«Змены закрануць не толькі прамыя рэйсы ў Маскву, але і маршруты, што пралягаюць праз тэрыторыю ўказанага раёна, — адзначае авіяперавозчык. — Новы фактычны час адпраўлення рэйса можа быць раней, чым пазначаны ў білеце першапачаткова».

Пасажырам рэкамендавана «абавязкова правяраць актуальны статус рэйса»: «Напярэдадні рэйса глядзіце раздзел «Статус браніравання» на сайце belavia.by або анлайн-табло аэрапорта адпраўлення».

Раней паведамлялася пра чарговую атаку ўкраінскіх беспілотнікаў па аб'ектах у Маскве і Маскоўскай вобласці. Мэр Сяргей Сабянін адзначаў, што сілы супрацьпаветранай абароны збілі пяць БПЛА, якія «ляцелі на Маскву». Усяго за суткі, паводле яго слоў, збілі 23 дроны. Пра пацярпелых і разбурэнні Сабянін не паведамляў.

Таксама паведамлялася, што за апошнія суткі ў Маскоўскай вобласці збілі не менш як 34 дроны.

Апошнія навіны