BE RU EN

Беларусы масава палюбілі папулярны польскі дэсерт

  • 14.07.2026, 21:02

І нечакана паспрачаліся з палякамі, якім ён павінен быць.

У Беларусі ў апошнія гады стаў папулярны польскі дэсерт «ягадзянкі» — здобныя былачкі з чарніцай (па-польску jagoda — чарніца). Але разам з модай на гэтую выпечку прыйшла нечаканая моўная блытаніна: у беларускіх пякарнях «ягадзянкамі» ўсё часцей называюць булачкі не толькі з чарніцай, але і з вішняй, клубніцай, малінай, абрыкосамі і нават з іншымі начынкамі, піша «Зеркало». Адна беларуска спытала палякаў у Threads, што яны пра гэта думаюць, — вось што адказалі суседзі.

«У мяне сур'ёзнае пытанне да палякаў. У Беларусі цяпер у модзе польскія ягадзянкі з вішняй, абрыкосам, клубніцай і іншымі фруктамі. Найбольш смешна тое, што беларусы, якія жывуць у Польшчы, пастаянна папракаюць беларусаў з Беларусі, што тыя робяць ягадзянкі не так, як іх трэба рабіць», — напісала аўтарка.

Яна спытала жыхароў Польшчы, як яны да гэтага ставяцца і ці павінна назва «ягадзянка» выкарыстоўвацца выключна для булачак з чарніцай.

Большасць каментатараў адказалі, што для іх адказ відавочны — ягадзянка бывае толькі з чарніцай:

«Ягадзянка — гэта ягадзянка. Усе астатнія начынкі — гэта проста дражджавая булачка з чым заўгодна».

«Назва гаворыць сама за сябе. Ягадзянка павінна быць з чарніцай».

«Так, ягадзянка абавязаная быць з чарніцай, бо гэта прама пазначана ў назве. Інакш гэта проста дражджавая былачка з фруктамі. Калі бярэш ягадзянку, адразу ведаеш, што ўнутры чарніца, а не вішня ці клубніца».

«Усе такія булачкі называюцца па прынцыпе: дражджавая булачка з тварагом, з макам, з малінай і гэтак далей. Але толькі булачка з чарніцай атрымала ўласную асобную назву — ягадзянка».

«Ягадзянка — гэта строга дражджавая булачка з чарніцай. Усе астатнія начынкі — гэта проста дражджавая булачка з начынкай „Х“. Гэта прыкладна як спрабаваць зрабіць Coca-Cola з яблыкаў або вішні».

Пры гэтым многія палякі прызналіся, што сама блытаніна іх не раздражняе:

«Няхай называюць як хочуць. Максімум потым здзівяцца, калі ў Польшчы атрымаюць ягадзянку толькі з чарніцай».

«Шчыра кажучы, я б не стаў ўздымаць скандал з-за таго, што хтосьці нашпігаваў булачку іншымі фруктамі».

«Можа, лепш увесці „вішнянкі“, „абрыкосянкі“, „клубнічанкі“ і іншыя „фруктянкі“ — і праблема знікне?»

«Галоўнае, што ім смачна».

У каментарыях беларусы патлумачылі, што ў беларускай мове слова «ягода» абазначае не толькі чарніцу, а ягадныя плады ў цэлым — як лясныя, так і садовыя. Менавіта таму ў Беларусі з'явіліся «ягадзянкі» з малінай, клубніцай, вішняй і іншымі начынкамі.

Пасля гэтага частка палякаў прызналася, што раней не ведала пра такую асаблівасць:

«Ого! Гэтай я не ведала, дзякуй за тлумачэнне. Атрымліваецца, цяпер можна цалкам законна пытацца: „А з чым у вас гэтыя ягадзянкі?“», — пажартавала адна карыстальніца.

Яшчэ адзін з каментатараў пажартаваў: «За такія няправільныя ягадзянкі трэба ўводзіць спецыяльныя дадатковыя санкцыі».

У адказ аўтарка тэмы напісала: «Толькі не чарговыя санкцыі!».

Апошнія навіны