Іспанія выйшла ў фінал ЧС-2026, усухую абыграўшы Францыю
- 15.07.2026, 0:17
2:0.
У аўторак, 14 ліпеня, у Арлінгтане (ЗША) адбыўся паўфінальны матч. Іспанцы сустракаліся са зборнай Францыі.
Падапечныя Луіса дэ ла Фуэнтэ атрымалі перамогу з лікам 2:0. На 22-й хвіліне Мікель Оярсабаль адкрыў лік, рэалізаваўшы пенальці. На 58-й хвіліне Педра Порра падвоіў перавагу іспанцаў.
Адзначым, што ў першым тайме абаронца зборнай Францыі Вільям Саліба быў заменены з-за траўмы.
Такім чынам, зборная Іспаніі выйшла ў фінал чэмпіянату свету-2026. Яе супернікам стане пераможца матчу Англія — Аргенціна. Францыя згуляе ў матчы за трэцяе месца з камандай, якая прайграе ў гэтай пары.