BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе

  • 15.07.2026, 8:34

Лідар беларускай апазіцыі сустрэўся з французскімі дыпламатамі.

14 ліпеня — нацыянальнае свята Францыі — Дзень узяцця Бастыліі. У гэты дзень былы палітвязень, лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч асабіста перадаў свае віншаванні яе афіцыйным прадстаўнікам, паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале:

— У гісторыі кожнага паспяховага народа была свая ўзятая Бастылія: пераможная рэвалюцыя, выйграная вайна за незалежнасць, мабілізацыя грамадства дзеля цяжкіх, але паспяховых рэформаў. Былі ахвяры і цяжкая праца нацыі дзеля нармальнага жыцця яе будучых пакаленняў.

Калі краіна ў бядзе і яе будучыня ў небяспецы, а дамінуючым сярод актыўнай часткі нацыі становіцца падыход, што галоўнае — захаванне ўласнага жыцця і свабоды, што трэба найперш імкнуцца да ўласнага дабрабыту і бяспекі, то панаванне такога падыходу крадзе нармальную будучыню ў наступных пакаленняў. Яно робіць кошт іхніх спробаў стварыць свабодную і паспяховую краіну яшчэ вышэйшым і больш ахвярным.

Віншую французаў з іх галоўным святам!

А штурм беларускай Бастыліі яшчэ чакае нас наперадзе.

Апошнія навіны