«Мадзяр»: Паражаныя 20 расійскіх суднаў у Чорным моры
- 15.07.2026, 9:04
Пачалася новая стадыя аперацыі.
Сілы беспілотных сістэм ЗСУ ў ноч на сераду, 15 ліпеня, паразілі яшчэ 20 расійскіх суднаў у Чорным моры.
Пра гэта паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт «Мадзяр» Броўдзі.
«Навязаны чарвіваму люмпену міфамі асколак СССР, прайшоўшы шматвяковы шлях ад моманту хрышчэння Кіеўскай Русі да нашых дзён, менавіта ў Дзень Украінскай Дзяржаўнасці пачынае новы адлік», — адзначыў ён.
«Мадзяр» падкрэсліў, што папярэдні этап аперацыі ў Азоўскім моры завяршыўся паражэннем 116 суднаў ценявога флоту РФ, а цяпер чарга за Чорным морам.
Паводле яго слоў, падчас першага ўдару былі паражаныя 20 суднаў: 17 нафтавых танкераў, два газавозныя танкеры і адзін буксір.
«Кіруючыся нецярпімасцю — аж да лютай нянавісці — да любых пасяганняў на Маці-Украіну і пераемнасцю пакаленняў, якія стагоддзі таму на казацкіх чайках абаранялі ўкраінскія землі і знішчалі значна большы і лепш узброены асманскі флот. Ніякага пірацтва, Лаўроў, — проста бізнес. Крывавы, ваш. У прыцэле Свабодалюбівай Украінскай Птушкі. У марскую пучыню. Атрымаш сваё, вораг…» — дадаў камандуючы СБС.
У ноч на 14 ліпеня Сілы беспілотных сістэм паразілі яшчэ 11 расійскіх суднаў у Азоўскім моры, у тым ліку пяць танкераў, пяць сухагрузаў і адзін буксір.