«МЛ Віцебск» апынуўся ў гучным скандале
- 15.07.2026, 9:58
Футбаліст беларускага клуба адзначыўся ксенафобскай заявай.
Румынскае выданне fanatik.ro настойвае, што ў канцоўцы першага матчу першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў абаронца «МЛ Віцебска» Сяргей Балановіч абразіў паўабаронцу «Універсітаті» Тудора Булуцэ.
Крыніца піша, што футбаліст беларускага клуба, які выйшаў на замену, спрабаваў справакаваць свайго апанента і тройчы назваў яго «цыганом». Пры гэтым Балановіч, які з’явіўся на полі на 84-й хвіліне, на 92+-й атрымаў папярэджанне.
Ствярджаецца, што яно было атрымана за несапартыўныя паводзіны менавіта пасля сігналу ад Булуцэ. Той звярнуўся да галоўнага арбітра сустрэчы з просьбай пакараць гульца «МЛ» за ксенафобскія выказванні.