Украінскі БПЛА збіў расійскі Мі-28 над Белгародскай вобласцю
- 15.07.2026, 11:02
FPV-дрон знішчыў «Начнога паляўнічага».
У Белгародскай вобласці Расіі украінскі FPV-дрон знішчыў расійскі ўдарны верталёт Мі-28. Інцыдэнт адбыўся сёння, 15 ліпеня, каля 11:00 раніцы па Мінску ў раёне населенага пункта Вязавое.
Пра гэта паведамляе камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Бровдзі («Мадзяр»).
Паспяховую атаку на варожую авіяцыйную тэхніку правялі аператары 427-й асобнай брыгады «Рарог», якая ўваходзіць у склад Сіл беспілотных сістэм (СБС). Паводле слоў «Мадзяра», верталёт Мі-28, вядомы як «Начны паляўнічы», быў збіты падчас палёту над тэрыторыяй Белгародскай вобласці.
Маніторынгавыя Telegram-каналы ўдакладняюць, што расійскі верталёт Мі-28 быў збіты FPV-дронам.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што былі апублікаваныя новыя кадры знішчэння расійскіх верталётаў Мі-28 і Мі-17 у тыле ворага.