Долар рэзка даражэе
- 15.07.2026, 10:54
Беларускі рубель пачаў слабець.
У сераду, 15 ліпеня, долар рэзка пачаў даражэць. Тым часам біткойн за апошнія суткі вырас, зараз знаходзіцца паблізу адзнакі $64 638, піша «Онлайнер».
Долар вырас на 2,42 капейкі і каштуе 2,8880 рубля.
Эўра пакуль без здзелак, яго курс 3,2643 рубля.
Сотня расійскіх рублёў скідае 1,86 капейкі і каштуе 3,7096 рубля.
Юань пакуль без здзелак, дзясятак каштуе 4,2245 рубля.
Учора долар патаннеў на 0,03 капейкі і каштаваў 2,8637 рубля, эўра патаннеў на 0,42 капейкі і каштаваў 3,2643 рубля. Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,54 капейкі і каштавала 3,7336 рубля, а дзясятак юаняў падаражэў на 0,26 капейкі і каштаваў 4,2245 рубля.