BE RU EN

Табун дзікіх коней гуляе па Валожынскім раёне

  • 15.07.2026, 15:04

Жывёлы адпачываюць на пляжы, «чакаюць маршрутку» і ядуць гарадскія расліны.

Апошнім часам у гарады і вёскі да людзей сталі часцей выходзіць жывёлы. Часцей за ўсё яны з’яўляліся паблізу лясных масіваў і перасоўваліся па адным або па двое. Аднак нядаўна карыстальнікі сацсетак звярнулі увагу на цэлы табун тарпанаў, які пачаў актыўна падарожнічаць па Валожынскім раёне.

Упершыню яго заўважылі ў аграгарадку Саковішча, дзе дарослыя асобіны з жарабятамі прыйшлі на мясцовы пляж і вытэснілі адтуль усіх адпачывальнікаў.

Потым яны пайшлі на адну з мясцовых грамадскіх клумбаў і пачалі там есці зялёныя насаджэнні.

Пасля гэтага табун убачылі на прыпынку вёскі Доўбені. Аўтар роліка пажартаваў, што парнакапытныя «чакаюць маршрутку або аўтобус».

Апошнія навіны