Volkswagen прадставіў свой самы даступны электракросовер
- 15.07.2026, 15:29
За 28 тысяч еўра.
Volkswagen паказала серыйную версію новага электрычнага кросовера ID. Cross, які стаў самай даступнай мадэллю SUV брэнда на батарэйнай платформе. У Германіі аўтамабіль будзе каштаваць каля 28 тысяч еўра, што істотна ніжэй за цану больш буйнога ID.4, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).
Новы электракросовер пабудаваны на архітэктуры MEB+ і займае пазіцыю ніжэй за ID.4 у еўрапейскай лінейцы брэнда. Даўжыня мадэлі складае 4,15 метра, а дзякуючы электрычнай платформе інжынерам удалося павялічыць прастору ў салоне і дадаць пярэдні багажнік аб'ёмам 25 літраў.
ID. Cross атрымаў новы дызайн Volkswagen Pure Positive з лаконічнымі лініямі і светлавымі элементамі спераду і ззаду. У салоне кампанія вярнула фізічныя кнопкі кіравання, адмовіўшыся ад сэнсарных паўзункоў. Аўтамабіль абсталёўваецца 12,9-цалевым мультымедыйным экранам і лічбавай прыборнай панэллю на 10,25 цалі.
Пакупнікам прапануюць дзве батарэі ёмістасцю 37 і 52 кВт·г. Старэйшая версія забяспечвае запас ходу да 436 км па цыкле WLTP, а зарадка з 10 да 80% займае каля 24 хвілін. Пярэдні электрарухавік даступны ў варыянтах магутнасцю ад 114 да 208 к.с.
«ID. Cross з'явіўся ў спрыяльны момант, калі частка электрамабіляў у Еўропе дасягнула рэкордных значэнняў», — адзначаюць аналітыкі. Volkswagen разлічвае, што кампактны кросовер дапаможа паскорыць пераход пакупнікоў на электратранспарт дзякуючы больш даступнай цане.