Асадку, якая ўратавала місію «Аполон-11», выставілі на аўкцыён
- 15.07.2026, 16:12
Без яе астранаўты не змаглі б пакінуць паверхню Месяца.
Аўкцыённы дом «Сотбіс» выстаўіў на таргі асадку астранаўта Базза Олдрына, якая адыграла ключавую ролю ў паспяховым завяршэнні гістарычнай місіі «Аполон-11» у 1969 годзе. Кошт лота ацэньваецца ў памеры ад 800 тысяч да 1,2 млн долараў, піша The Guardian (пераклад — сайт Charter97.org).
Пасля першай высадкі на Месяц Олдрын і Ніл Армстронг выявілі, што ў месяцовым модулі зламаўся выключальнік, які адказваў за запуск рухавіка ўзлётнай ступені. Без яго астранаўты не змаглі б пакінуць паверхню Месяца.
Як успамінаў Олдрын, спецыялісты на Зямлі не змаглі прапанаваць рашэнне праблемы. Тады ён вырашыў выкарыстаць асадку, каб уручную замкнуць пашкоджаны пераключальнік.
«Асадка справілася са сваёй задачай. Мы ўсё ж змаглі вярнуцца на Зямлю», — пісаў астранаўт у сваіх мемуарах.
Разам з асадкай на аўкцыён выстаўлены і сам зламаны элемент электрычнага выключальніка. Абодва прадметы паходзяць з асабістай калекцыі Олдрына.
У лісце, які суправаджае лот, астранаўт з гумарам адзначае: «Мне здаецца, выключальнік зламаў Ніл, а Ніл лічыць, што гэта зрабіў я».
Сёння 96-гадовы Базз Олдрын — адзін з чатырох цяпер жывых удзельнікаў месяцовай праграмы «Аполон». Яго фламастар лічыцца адным з самых незвычайных артэфактаў у гісторыі асваення космасу.