Пентагон увядзе праверку ўзроўню тэстастэрону ў вайскоўцаў
- 15.07.2026, 22:14
Правяраць будуць вайскоўцаў старэйшых за 30 гадоў.
Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет заявіў, што ў Арміі ЗША салдаты, якія дасягнулі 30-гадовага ўзросту, будуць здаваць медыцынскія тэсты на дэфіцыт гармона — тэстастэрону.
Пра гэта 15 ліпеня паведаміла брытанскае выданне The Guardian.
Як заявіў Хегсет, гэтая новая праграма прызначана забяспечыць «належны ўзровень тэстастэрону» ў вайскоўцаў для дасягнення імі аптымальнай баявой гатоўнасці.
«Я санкцыяную новую праграму скрынінгу на дэфіцыт тэстастэрону для нашых вайскоўцаў, каб забяспечыць вам належны ўзровень тэстастэрону для дасягнення максімальнай баявой гатоўнасці. Як мы ведаем, сучаснае поле бою жорсткае і бязлітаснае. Яно патрабуе максімальнай псіхалагічнай і разумовай гатоўнасці, і дзякуючы ранняму выяўленню гэтых паказчыкаў здароўя мы дапамагаем вам заставацца на пярэднім краі баявой эфектыўнасці і даём вам той самы ўзровень падтрымкі, які вы аказваеце гэтай краіне, — найлепшы», — сказаў кіраўнік Пентагона.
Пры гэтым вайскоўцы ва ўзросце 30 гадоў і старэй будуць праходзіць штогадовыя тэсты ў межах медаглядаў, а вайскоўцы маладзейшыя за 30 гадоў змогуць прыняць удзел у праграме па ўласным жаданні, патлумачыў Хегсет.
Лячэнне, уключаючы замяшчальную тэрапію тэстастэронам, з’яўляецца добраахвотным і накіравана на «аднаўленне і аптымізацыю» натуральных здольнасцяў, — сказаў чыноўнік.