«Саляры няма»: расійскі фермер высунуў прэтэнзіі Крамлю
- 16.07.2026, 8:36
Ураджай давядзецца збіраць сярпамі.
Апошнім часам у сацсетках з’яўляецца ўсё больш сведчанняў ад фермераў пра тое, што з-за немагчымасці запраўляць сельскагаспадарчую тэхніку ўраджай застаецца ў полі, піша «Дыялог».
Так, у адным з апублікаваных відэаролікаў фермер паказвае непрыбранае поле з пшаніцай і наўпрост выстаўляе прэтэнзіі крэмлёўскаму рэжыму.
«Жылі-жылі сабе — хлеб вырошчвалі, дзяцей кармілі. А цяпер што? Саляры няма, каб гэты хлеб сабраць. Хоць бяры і з сярпамі выхадзі, як у даўніну. Затое на бомбы і ракеты ўсё ў нас ёсць», — кажа аўтар відэа.
Тым часам Служба знешняй разведкі Украіны паведаміла, што жніўная кампанія ў Расіі істотна адстае ад леташняй. Найбольш крытычная сітуацыя склалася ў Краснадарскім і Стаўрапольскім краях, Растоўскай вобласці, а таксама ў Ліпецкай, Варонежскай, Тамбоўскай, Свярдлоўскай абласцях, Башкартастане і Якуціі.
Найбольш прыкметна паліўны крызіс б’е па невялікіх аграрных гаспадарках.