У Расіі вербуюць на вайну песняй пра лясніка, які звабляў падарожнікаў, каб скарміць іх ваўкам
- 16.07.2026, 13:22
Сюррэалістычнае відэа.
На навасібірскім фестывалі «Смачнай ежы і падарожжаў» вербавалі ў армію на вайну супраць Украіны. Людзей прыцягвалі туды песняй «Караля і Шута» «Ляснік», у якой ляснік зваблівае падарожнікаў, каб скарміць іх ваўкам.
«І воўкі сярод ночы завылі пад вакном,
Стары заўсміхнуўся і раптам пакінуў дом.
Але неўзабаве вярнуўся з ружжом наперавес,
„Сябры хочуць паесці, пайдзём, прыяцель, у лес!”» — спяваецца ў вядомай песні расійскага панк-гурта.