The Economist: Зяленскі прапаноўваў Фёдараву стаць прэм'ер-міністрам Украіны
- 16.07.2026, 17:50
Той адмовіўся.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у дзень абвяшчэння аб адстаўцы Кабміна Юліі Свірідэнкі прапанаваў узначаліць новы ўрад Міхаілу Фёдараву. Аднак тагачасны міністр абароны адмовіўся ад гэтай пасады, піша The Economist.
«12 ліпеня Зяленскі спытаў яго, ці падабаецца яму ідэя заняць толькі што вызваленую пасаду прэм'ер-міністра. Пры звычайных абставінах гэта лічылася б павышэннем; тут жа гэта было ўспрынята як параза яго праекта. Міністр абароны адмовіўся ад гэтай пасады, таму яе прапанавалі Сяргею Карэцкаму», — гаворыцца ў матэрыяле.
У выданні адзначылі, што некаторыя ўкраінскія generaлы лічаць Фёдарава чалавекам, які прыпісвае сабе чужыя ідэі. Некаторыя параўноўвалі яго з Робертам Макнамарай — пакойным міністрам абароны ЗША, які высветліў, што метады кіравання, адточаныя ім у кампаніі Ford, дрэнна спалучаюцца з Пентагонам.
Крытыкі Фёдарава ў войску прызнаюць, што ён палепшыў закупкі дронаў і лічбавізацыю. Але яны адзначаюць, што адсутнасць вайсковага досведу робіць яго некампетэнтным для планавання вайны. Некаторыя сцвярджалі, што яго флагманскія рэформы зводзіліся да «піяр-перапакавання» працы, якая ўжо вялася.
«Каб нешта рэфармаваць, трэба разумець, як гэта працуе. Ці сапраўды вы селі б у самалёт, калі б убачылі, што пілот — крамнік?», — кажа адзін з украінскіх генералаў.
14 ліпеня Вярхоўная Рада падтрымала пастанову аб адстаўцы прэм'ер-міністра Юліі Свірідэнкі. Разам з ёй аўтаматычна сышла ў адстаўку ўся каманда Кабміна.
15 ліпеня Міхаіл Фёдараў заявіў, што сыходзіць з пасады кіраўніка Мінабароны.