У колькі сёння абыдзецца адпачынак на Мінскім моры?
- 16.07.2026, 19:33
Сталі вядомыя цэны.
Дзень адпачынку на пятым пляжы Мінскага мора з арэндай сапборда, шэзлонга і іншых забаў можа абысціся ў некалькі дзесяткаў рублёў. «Мінская праўда» даведалася, колькі каштуе пляжны інвентар і водны транспарт у разгар сезона.
Арэнда сапборда на Заслаўскім вадасховішчы каштуе 30 рублёў за першую гадзіну. Калі ўзяць дошку на дзве гадзіны, прагулка абыдзецца ў 45 рублёў. Шэзлонг на ўвесь дзень (з 11.00 да 21.00) можна ўзяць у арэнду за 20 рублёў.
Пракат чатырохмеснага катамарана каштуе 40 рублёў за гадзіну або 30 рублёў за паўгадзіны. Двухмесны катамаран абыдзецца ў 35 рублёў за гадзіну або 25 рублёў за 30 хвілін. Лодку з вёсламі можна ўзяць за 40 рублёў за гадзіну або за 30 рублёў на паўгадзіны.
Таксама на пляжы прапануюць арандаваць мангал за 30 рублёў, рашотку-грыль — за 15 рублёў, а выратавальную камізэльку — за 15 рублёў за гадзіну.
Паводле слоў адміністратара пункта пракату Сяргея Васілеўскага, сапборды застаюцца аднымі з самых папулярных забаў гэтага лета. Іх арандуюць як моладзь, так і людзі сталага ўзросту.